Усе навіны

«Прэсбол» назваў футбольную зборную Беларусі «Правалам года»: «97-е ў сусветным рэйтынгу – сапраўдная ганьба»

31 снежня 2022, 15:44

«Прэсбол» падвёў вынікі адыходзячага года, назваўшы зборную Беларусі правалам года па выніках іх выступлення. Нагадаем, што Беларусь займае 97-ы радок рэйтынгу ФІФА.

«Тут другі раз запар альтэрнатывы няма – зборная Беларусі па футболе. Спадзяваліся, верылі, што ў новым сезоне нашы майстры пацешаць яркай і змястоўнай гульнёй, чакалі прыстойнага выніку.

Аднак у Лізе нацый наша каманда заняла апошняе месца ў групе 3 лігі «С» у таварыстве казахстанцаў, азербайджанцаў і славакаў. За ўвесь цыкл зборная не атрымала ніводнай перамогі і набрала ў шасці матчах усяго тры ачкі, якія налічаны за тры нічые. Такім чынам, беларусы не ведаюць перамог ужо ў 13 афіцыйных паядынках запар.

Раней у зборнай толькі аднойчы фіксавалася больш працяглая бязвыйгрышная серыя – з кастрычніка 1996-га па кастрычнік 1999-га каманда не перамагала ў 16 матчах.

Цяпер падапечным Георгія Кандрацьева, каб не вылецець у лігу «D» і не патрапіць у кампанію найслабых зборных кантынента, давядзецца ў сакавіку абыгрываць літоўцаў. «Стыкі» будуць складацца з двух матчаў (дома і ў гасцях), у лізе «С» застанецца пераможца.

Трывожыць яшчэ амаль поўная адсутнасць прадуктыўных нападаў, дзіравая абарона. У матчы са зборнай Славакіі беларускія футбалісты зрабілі ўсяго 85 (!) дакладных пасаў супраць 683 у суперніка. У гэта нават складана паверыць: 85 дакладных пасаў за 98 хвілін (з улікам дабаўленага арбітрам часу)! У сярэднім менш дакладнай перадачы за хвіліну!

Вось і аказаліся на рэкордна нізкім для сябе 97-м месцы ў сусветным рэйтынгу. Сапраўдная ганьба», – напісала выданне.