Усе навіны

Лепшыя бамбардзіры АПЛ апошніх 4 сезонаў забівалі максімум 23 галы, у Холанда 21 за 15 матчаў

31 снежня 2022, 21:39

Нападаючы «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд забіў гол у матчы 18-га тура АПЛ супраць «Эвертана» (1:1).

Такім чынам, у 22-гадовага нарвежца ўжо 21 гол у 15 матчах чэмпіянату Англіі.

Футбаліст лідзіруе ў спісе бамбардзіраў, апярэджваючы Хары Кейна, у якога 13 галоў.

Лепшыя бамбардзіры апошніх 4 сезонаў чэмпіянату забівалі максімум 23 галы – П'ер-Эмерык Абамеянг, Сад'ё Манэ і Махамед Салах па 22 галы ў сезоне 2018/19, Джэймі Вардзі 23 галы ў сезоне 2019/20, Хары Кейн 22 Сон Хын Мін і Махамед Салах па 23 галы ў сезоне 2021/22.