Усе навіны

Карла Анчалоці: «Расізм гэта не толькі праблема аднаго Вінісіуса, гэта праблема ўсяго грамадства»

2 студзеня 2023, 16:34

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці выказаўся наконт расісцкіх скандаванняў у адрас Вінісіуса Жуніёра падчас матча з «Вальядалідам» (2:0).

«У мяне нулявая цярпімасць да расізму. Гэта не толькі праблема аднаго Вінісіуса, гэта праблема ўсяго грамадства.

Гэта не павінна паўтарацца, трэба больш для гэтага рабіць», – лічыць Анчалоці,

Нагадаем, фанаты «Вальядаліда» скандавалі: «###### (грэбаная) малпа» на адрас Вінісіуса, калі футбаліст сыходзіў з поля пасля замены.