Усе навіны

Бенітэс і Вілаш-Боаш разглядаюцца на пасаду галоўнага трэнера зборнай Бельгіі

3 студзеня 2023, 16:48

Каралеўская бельгійская федэрацыя футбола працягвае пошукі новага галоўнага трэнера для нацыянальнай зборнай.

Як паведамляе Voetbalprimeur, сярод галоўных кандыдатаў - іспанец Рафаэль Бенітэс і партугалец Андрэ Вілаш-Боаш.

Прадстаўнікі бельгійскай Федэрацыі пачнуць перамовы з кандыдатамі не раней за 10 студзеня.

Былы галоўны трэнер «Чырвоных д'яблаў» Раберта Марцінес падаў у адстаўку пасля таго, як каманда не змагла пераадолець стадыю групавога этапу на ЧС-2022.