Усе навіны

Дзмiтрый і Руслан Лісаковічы пакінулі «Іслач»

4 студзеня 2023, 13:54

Дзмiтрый і Руслан Лісаковічы афіцыйна пакінулі «Іслач» пасля заканчэння тэрміну кантрактаў, паведамляе прэс-служба клуба.

Браты прыйшлі ў «Іслач» перад сезонам-2021. Руслан за час у клубе правёў 60 матчаў, забіў 6 мячоў і аддаў 7 галявых перадач, выклікаўся ў зборную Беларусі. Дзмітрый правёў 49 сустрэч, на яго рахунку 2 галы і 7 асістаў, з ліпеня 2022-га быў капітанам каманды.

Нагадаем, раней Руслан Лісаковіч заяўляў, што хацеў бы змяніць чэмпіянат. Дзмітрый Лісаковіч у снежні праходзіў прагляд ва ўзбекістанскім «Нефтчы», таксама была інфармацыя пра цікавасць да гульца з боку «Тарпеда-БелАЗ».