Усе навіны

В. а. дырэктара «Барысаў-Арэны» з 2021-га Зімовіча зацвердзілі на пасадзе

5 студзеня 2023, 14:23

27 снежня дырэктарам «Барысаў-Арэны» стаў Кірыл Зімовіч.

Адзначым, што з 10 лютага 2021-га па 26 снежня 2022-га Зімовіч працаваў намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці «Барысаў-Арэны».

Раней арэну ўзначальваў Дзмітрый Шышло.

Пасада дырэктара ўстановы была вольная са жніўня 2021 года.