Усе навіны

«Віцебск» і «Макслайн» могуць аб'яднацца («Ухо»)

6 студзеня 2023, 21:55

«Віцебск» можа аб'яднацца з рагачоўскім «Макслайнам».

Пра гэта паведамляе тэлегерам-канал «Ухо».

Летась «Віцебск» вылецеў з вышэйшай лігі.

Па выніках мінулага сезона ў першай лізе «Макслайн» зарабіў права згуляць у стыкавых матчах за выхад у вышэйшую лігу. У пераходных матчах рагачоўскі клуб абыграў «Арсенал», аднак не атрымаў дазволу на ліцэнзаванне ў Д1 ад АБФФ. Пасля разгляду апеляцыі клуба футбольны арбітраж пакінуў рашэнне федэрацыі без змен.