Усе навіны

Рагачоўскі «Макслайн» плануе змяніць прапіску, гэта можа прывесці да выхаду клуба з ліку ўдзельнікаў Д2 (football.by)

7 студзеня 2023, 20:01
4

Рагачоўскі «Макслайн» можа пераехаць у Віцебск. Пра гэта паведамляе football.by.

Змена дыслакацыі можа прывесці да выхаду «Макслайна» з ліку ўдзельнікаў першай лігі.

Раней «Макслайн» абверг навіну пра тое, што клуб можа аб'яднацца з «Віцебскам».

– «Макслайн» мяняе дыслакацыю і будзе прыпісаны да Віцебску. Чаму менавіта да яго, зразумець таксама няхітра. Менавіта там базіруецца аднайменная букмекерская кампанія, якая ўзяла пад крыло прыватны праект.

Ці не прападзе пры гэтым год, які каманда правяла як член АБФФ? І ці не давядзецца станавіцца ўдзельнікам Д3, як гэта адбылося з «Дняпром» пасля яго аб'яднання з «Лучом» і наступнага развалу ўжо пад шыльдай «Дняпро»?

Шмат, вельмі шмат нестыковак. Затое зараз вам зразумела, чаму «Макслайн» перанёс з 3 студзеня на пазнейшы тэрмін сустрэчу з заснавальнікамі і фундатарамі. Каманда ўзгадняе з АБФФ гэтыя самыя нестыкоўкі і чакае пісьмовага тлумачэння, гарантый з Дома футбола, – піша выданне.

Нагадаем, што па выніках мінулага сезона ў першай лізе «Макслайн» зарабіў права згуляць у стыкавых матчах за выхад у вышэйшую лігу. У пераходных матчах рагачоўскі клуб абыграў «Арсенал», аднак не атрымаў дазволу на ліцэнзаванне ў Д1 ад АБФФ. Пасля разгляду апеляцыі клуба футбольны арбітраж пакінуў рашэнне федэрацыі без змен.