Усе навіны

«Ман Сіці» хоча абнавіць паўабарону летам, Белінгем – ключавая мэта

7 студзеня 2023, 21:39

«Манчэстэр Сіці» плануе летам правесці абнаўленне паўабароны каманды, паведамляе ESPN.

Спачатку клуб хоча даведацца, ці застануцца Бернарду Сілву і Ілкай Гюндаган, каб распланаваць летні трансферны бюджэт. Калі сыдуць абодва, верагодна, клуб будзе падпісваць двух футбалістаў ім на замену.

Цяпер ключавая трансферная мэта «гараджан» на лета – Джуд Белінгем з. У «Сіці» разумеюць, што сутыкнуцца з канкурэнцыяй з боку «Рэала» і «Ліверпуля», але гатовыя выкласці больш за 100 млн фунтаў з бонусамі за футбаліста. Таксама ў Манчэстэры спадзяюцца, што добрыя адносіны з «Барусіяй» пасля трансфераў Эрлінга Холанда і Мануэля Аканджы будуць спрыяць удалым перамовам.

Была інфармацыя, што «Рэал» прапануе Белінгему 5-гадовы кантракт на 60 млн еўра.

Статыстыка 19-гадовага ангельца тут.