Усе навіны

Анчалоці – найлепшы трэнер у 2022 годзе па версіі IFFHS

9 студзеня 2023, 17:27

Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) прызнала настаўніка «Рэала» Карла Анчалоці найлепшым трэнерам мінулага, 2022 года.

У 2022 годзе «Рэал» пад кіраўніцтвам Анчалоці выйграў чэмпіянат Іспаніі і перамог у Лізе чэмпіёнаў.

IFFHS ужо трэці раз прызнаў італьянца найлепшым трэнерам па выніках года.

Другое месца заняў настаўнік «Манчэстэр Сіці» Пэп Гвардыёла. Трэцім IFFHS прызналі трэнера зборнай Марока і «Відада» Валіда Рэграгі.