Усе навіны

Кісляк вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»

9 студзеня 2023, 18:57
2

35-гадовы беларускі паўабаронца Сяргей Кісляк вярнуўся ў брэсцкае «Дынама».

9 студзеня стала вядома пра тое, што футбаліст пакінуў склад мiнскага «Дынама», за якое ў мінулым сезоне правёў 22 матчы, забіў 2 мячы і аддаў 2 галявыя перадачы.

У сезонах-2018-2020 Кісляк ужо выступаў у Брэсце, стаўшы чэмпiёнам Беларусi-2019.