Усе навіны

«Макслайн» абвясціў пра пераезд з Рагачова

10 студзеня 2023, 16:04
1

Як паведамляе прэс-служба «Макслайна», па выніках пасяджэння савета заснавальнікаў і спонсараў клуба было прынята рашэнне пра пераезд каманды з Рагачова.

Клуб не паведамляе, куды менавіта адправіцца, аднак раней з'яўлялася інфармацыя пра магчымы пераезд у Віцебск.

Як тлумачыцца ў паведамленні «Макслайна», рашэнне пра пераезд прынята з-за таго, што на стадыёне ў Рагачове за 2022 год не былі выпраўленыя заўвагі АБФФ па інфраструктуры, а ўстараненне праблем зойме па прагнозах як мінімум год. Пры гэтым у Рагачове прадоўжаць гуляць клубныя каманды U-16 і U-17, а асноўны склад па магчымасці будзе праводзіць у 2023 годзе таварыскія матчы.

Таксама ў клуба няма пэўнасці з трэнерскім штабам і футбалістамі на бліжэйшы сезон – паведамляецца, што будуць разглядацца ўсе варыянты. Пры гэтым быў звярстаны бюджэт, але не агучана задача на сезон.

Нагадаем, «Макслайн» заваяваў права на ўдзел у вышэйшай лізе-2023, аднак не быў дапушчаны выканкамам АБФФ да ліцэнзавання з-за неадпаведнасці крытэрыям рэгламенту. Скаргу клуба адхілілі ў арбітражы федэрацыі. Пазней паведамлялася, што клуб прыме ўдзел у працэсе ліцэнзавання ў Д2.