Усе навіны

Хасэп Гвардыёла: «Цяпер Бэйл можа стаць неверагодным гальфістам»

10 студзеня 2023, 16:17

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Хасэп Гвардыёла адрэагаваў на рашэнне Гарэта Бэйла завяршыць прафесійную кар'еру ва ўзросце 33 гадоў. «Якім гульцом ён быў! Фантастычная кар'ера, вялікая колькасць трафеяў. У яго больш за 100 матчаў за зборную, а цяпер ён можа стаць неверагодным гальфістам. Я не гуляў з ім у гольф, ён быў заняты. Магчыма, зараз з'явіцца час, і я яго зноў запрашу. Ці спрабаваў я калі-небудзь набыць Бэйла? Не, ён быў занадта дарагім,» сказаў Гвардыёла на прэс-канферэнцыі.