Усе навіны

Дзяржынскі «Арсенал» разлічыўся з футбалістамі, запазычанасці застаюцца толькі па прэміяльных (football.by)

10 студзеня 2023, 18:57

«Арсенал» з Дзяржынска (Д2) цалкам выплаціў камандзе даўгі па леташнім заробку.

Як адзначае football.by, застаюцца толькі запазычанасці па прэміяльных.

Раней паведамлялася, што столь заробкаў у клубе была на ўзроўні 900 долараў. Такія грошы мелі, напрыклад, Дзмітрый Асіпенка і Ягор Хвалько.

У той самы час некаторыя маладыя футбалісты гулялі за 200 рублёў.

Па выніках мінулага сезона каманда вылецела ў Д2.