Усе навіны

Джэрард можа ўзначаліць зборную Польшчы

10 студзеня 2023, 22:48

Англійскі трэнер Стывен Джэрард можа ўзначаліць зборную Польшчы, паведамляе Meczyki.

Польскі футбольны саюз (ПФС) пачаў перамовы з былым коўчам «Астан Вілы», «Рэйнджэрс» і «Ліверпуля» U19.

Раней ПФС вырашыў не працягваць кантракт з Чэславам Міхневічам, фармальна зборная Польшчы ўжо 10 дзён не мае трэнера.

ПФС звязаўся з Джэрардам некалькі дзён таму. З гэтага часу 42-гадовы англичанін разглядае магчымасць прыняць прапанову. Ён павінен даць канчатковы адказ да канца тыдня.

Польская Федэрацыя хоча вылучыць рэкордныя грошы на заробак новага трэнера.