Усе навіны

Кіраўнік паралімпізма Беларусі Шэпель: «Усе пластыкавыя сядзенні стадыёнаў – «Мінск-Арэна», арэна БАТЭ, «Дынама» – з прадпрыемстваў інвалідаў па зроку»

11 студзеня 2023, 12:46
1

Кіраўнік паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель, які таксама ўзначальвае «БелТІЗ» (Беларускае таварыства інвалідаў па зроку), у якое ўваходзіць 18 прадпрыемстваў, распавёў, што частка прадукцыі, якая вырабляецца інвалідамі па зроку, ідзе на беларускія стадыёны і арэны.

– Па-першае, мы адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая захавала ўсе прадпрыемствы інвалідаў па зроку. Гэта значыць, на сённяшні дзень любы інвалід па зроку, які жыве ў любым кутку краіны, і ў яго ёсць жаданне працаваць, можа атрымаць і працу, і ложка-месца ў інтэрнаце. У нас да пенсіі, безумоўна, ён можа зарабляць суму, якая, так скажам, лішняй ніколі не будзе.

Што тычыцца прадукцыі, калі раней мы выпускалі электраўстановачную і то ў абмежаваным асартыменце, то на сённяшні дзень усе пластыкавыя сядзенні на стадыёнах – «Мінск-Арэна», «Барысаў-Арэна», стадыён «Дынама» –  гэта ўсё наша.

Вулічнае, паркавае асвятленне – гэта мы выпускаем. Усё, што звязана з электрычнасцю ў доме, акрамя правадоў, – разеткі, выключальнікі, таймеры – усё прадукцыя нашых прадпрыемстваў. Фільтры для аўта-трактарнай тэхнікі, для МАЗа, БелАЗа, КАМАЗА – таксама наша. Гэта значыць больш за 4,5 тысяч найменняў прадукцыі на сённяшні дзень мы выпускаем, – распавёў Шэпель.