Усе навіны

«Чэлсі» лідзіруе па колькасці выдаткаваных на новых футбалістаў грошай у гэтым сезоне

11 студзеня 2023, 19:21

«Чэлсі» лідзіруе па колькасці выдаткаваных на новых футбалістаў грошай у сезоне 2022/23.

Па дадзеных Transfermakrt, на 11 студзеня лонданскі клуб выдаткаваў 355,49 млн еўра, летам – 281,99 млн еўра, зімой – 73,50 млн еўра.

На другім месцы рэйтынгу «Манчэстэр Юнайтэд» – 240,32 млн, на трэцім «Вест Хэм» – 182 млн.

1. «Чэлсі» – 355,49 млн.

2. «Манчэстэр Юнайтэд» – 240,32 млн.

3. «Вест Хэм» – 182 млн.

4. «Тотэнхэм» – 169,9 млн.

5. «Нотынгем Форэст» – 161,95 млн.

6. «Барселона» – 153 млн.

7. «ПСЖ» – 147,5 млн.

8. «Манчэстэр Сіці» – 139,5 млн.

9. «Вулверхэмптан» – 138,6 млн.

10. «Баварыя» – 137,5 млн.