Усе навіны

Паўабаронцы «Мінска» Асмыковіч і Гірчыц працягнуць кар'еру ў іспанскім Д3

12 студзеня 2023, 14:35

Беларускія паўабаронцы «Мінска» Наталля Асмыковіч і Паліна Гірчыц падпісалі паўгадавыя пагадненні з іспанскім клубам «Пелукерыя Мікста», які выступае ў трэцім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі.

19-гадовая Асмыковіч у мінулым сезоне чэмпіянату Беларусі правяла за «Мінск» 20 матчаў і забіла 11 мячоў. 21-гадовая Гірчыц у складзе «Мінска» згуляла 13 матчаў і забіла 1 мяч.

«Пелукерыя Мікста» на дадзены момант займае ў табліцы паўночнай зоны іспанскага Д3 14-е месца з 16-ці, маючы ў актыве 9 ачкоў.