Усе навіны

«Чэлсі» можа адпусціць Хаверца, Абамеянга, Зіеша, Пулішыча і Кулібалі, каб скараціць зарплатную ведамасць

13 студзеня 2023, 23:45

«Чэлсі» гатовы прадаць некалькіх гульцоў каманды, калі ў бліжэйшы час не ўдасца палепшыць становішча ў табліцы АПЛ.

Як адзначае The Telegraph, вырашальнай можа стаць гульня з «Крыстал Пэлас» 15 студзеня. У выпадку нездавальняючага выніку на трансфер, верагодна, выставяць футбалістаў, якія выступаюць ніжэй за свае чаканні.

Кіраўніцтва мае намер падтрымліваць менавіта галоўнага трэнера Грэма Потэра, а не асобных гульцоў.

Таксама лонданцы разглядаюць варыянт са скарачэннем зарплатнай ведамасці. Цяпер нявызначанай застаецца будучыня Хакіма Зіеша, Крысціяна Пулішыча, П'ер-Эмерыка Абамеянга, Каліду Кулібалі і Кая Хаверца. Мэнэджмент плануе стварыць сістэму, дзе заробкі футбалістаў не будуць вылучацца на фоне іншых, а значная частка выплат будзе залежаць ад вынікаў.

Што да Жаржыньё і Сесара Аспілікуэты, то ім могуць дазволіць сысці летам.