Усе навіны

ФІФА пакарала Сербію, Мексіку і Эквадор за паводзіны фанаў на ЧС-2022

14 студзеня 2023, 12:46

Дысцыплінарны камітэт ФІФА вынес рашэнне наконт паводзінаў фанатаў Сербіі, Мексікі і Эквадора на ЧС-2022. Эквадор аштрафавалі на 20 тысяч швейцарскіх франкаў і частковым закрыццём стадыёна (трыбуны за брамі) у наступным афіцыйным матчы ФІФА. Прычына – дыскрымінацыйнае скандаванне фанатаў Эквадора ў матчы з Катарам.

Мексіка атрымала штраф у 100 тысяч швейцарскіх франкаў і на 1 матч без фанатаў, але камандзе пакуль далі выпрабавальны тэрмін. Прычына – дыскрымінацыйныя воклічы мексіканскіх фанатаў у матчах супраць Польшчы і Саудаўскай Аравіі.

На Сербію наклалі штраф у памеры 50 тысяч швейцарскіх франкаў і частковае закрыццё стадыёна (25% месцаў) у наступным афіцыйным матчы ФІФА. Прычына – дыскрымінацыйныя воклічы заўзятараў і неналежныя паводзіны каманды ў матчы супраць Швейцарыі.

Таксама завялі справы супраць Аргенціны і Харватыі. У першым выпадку будуць расследаваць паводзіны каманды падчас фіналу ЧС-2022, у другім – матч харватаў супраць Марока.