Усе навіны

Потэр патэлефанаваў Мудрыку, каб растлумачыць праект «Чэлсі» (Фабрыцыо Рамана)

15 студзеня 2023, 10:16

Галоўны трэнер «Чэлсі» Грэм Потэр правёў тэлефонную размову з патэнцыйным новым гульцом каманды Міхаілам Мудрыкам, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана. Мэтай сазвону было жаданне Потэра растлумачыць украінцу сутнасць праекту «Чэлсі». Паведамляецца, што гэта быў першы канкрэтны крок, каб пераканаць Мудрыка перайсці ў «Чэлсі», ведаючы, што яго прыярытэтам зʼяўляецца «Арсенал». Раней была інфармацыя, што «Шахцёр» паведаміў Мудрыку, што калі ён не пагодзіцца на трансфер у «Чэлсі», то не зможа пакінуць клуб.