Максім Беразінскі: «Беларускі футбол трапіў у вельмі дзіўную сітуацыю. Ён не патрэбны прапагандзе. Але з іншага боку ён не патрэбны і дэмакратычна настроеным людзям»
Кіраўнік Tribuna.com Максім Беразінскі распавёў пра сучасны стан беларускага футболу.
– Беларускі футбол трапіў у вельмі дзіўную сітуацыю. Ён не патрэбны прапагандзе, бо няма вынікаў, якія можна паказаць і сказаць, што вось, глядзіце, гэта нашыя футбалісты і яны перамаглі нейкіх чэмпіёнаў свету ці Еўропы. Яны вельмі дрэнна гуляюць і гэта факт, і яны прапагандзе не патрэбныя. Але з іншага боку яны не патрэбныя і дэмакратычна настроеным людзям, бо яны ў свой час не падтрымалі народ. Таму зараз яны праз двух агнёў.
Па выніку трэба будзе проста ў футболе аднаўляць усё. І каманды, і футбалістаў, і ўсіх астатніх. Проста з нуля развіваць від спорту.
– Ці ведаеце вы, што спартсменам нешта прапануюць узамен за такія пакаянні? Паедзе кудысьці? Заробак атрымае лепш?
– Ну вось, менавіта гаворка пра заробак, пра міску поліўкі. Мы ведаем, што ёсць зараз магчымасці ў Міністэрства спорту футбалістаў, якія не пагаджаюцца запісваць такія відэа, проста выкідваюць з беларускага футболу. Яны не маюць магчымасці ўладкавацца ў любую каманду ў любой лізе. Таму яны вымушаныя ці з'язджаць, ці завяршаць карʼеры.
Карацей, такая людажэрская гісторыя звычайная, калі ў людзей ёсць нейкі ўплыў, то яны ім карыстаюцца на ўсю катушку, і вось так атрымліваецца.
Асабіста мне, і я пісаў пра гэта на «Трыбуне», было зразумела, куды гэта гісторыя прыйдзе. Мы зараз знаходзімся ў сітуацыі, калі на футбол яшчэ ёсць грошы, і футбалісты атрымліваюць свае нейкія поліўкі і тысячы рублёў, раней былі тысячы долараў, зараз ужо тысячы рублёў, але хутка і гэтыя грошы скончацца. Футбалісты вымушаныя будуць, хто ўмее гуляць, зʼехаць за мяжу, а хто не ўмее, то гуляць бясплатна і працаваць на БелАЗе ці нейкім іншым заводзе. І мы прыйдзем у сітуацыю, калі адбудзецца адстаўка, ганьба ўжо ёсць, адстаўка ў працэсе.
Тут усё дастаткова заканамерна, усё ідзе туды, куды і павінна было прыйсці з тым поглядам і адчуваннем свету, якое ёсць у футбалістаў. Разумееце, тут жа яшчэ якая сітуацыя, кораценька распавяду, у футбалістаў было шмат сітуацый, калі садзілі іх паплечнікаў. Тых з кім яны гуляюць, тых з кім працуюць, напрыклад той жа Саша Івулін, які ў іх шмат разоў браў інтэрвʼю. Літаральна лічаныя футбалісты, лічаныя трэнеры выціскалі з сябе нейкія словы, усе астатнія маўчалі. І, калі зараз прыходзяць за футбалістамі, калі прымушаюць іх прамаўляць такія ганебныя словы, то, хлопцы, што вы хацелі. Калі вы ўсе паасобку і не можаце абʼяднацца, каб абараніць кагосьці свайго, то прыйдуць за кожным паасобку, – сказаў Беразінскі.