Усе навіны

Віктар Ганчарэнка: «Кутузаў у «Спортынгу» сказаў пра Раналду: «Ды малады, як мяч страціць, так нас пачынаюць вазіць»

15 студзеня 2023, 15:52

Беларускі трэнер «Урала» Віктар Ганчарэнка ўспомніў, як экс-нападнік зборнай Беларусі Віталь Кутузаў характэрызаваў Крышціяну Раналду.

«Я вельмі добра памятаю сваю размову з Віталём Кутузавым, якога купіў «Мілан», а потым аддаў у арэнду ў «Спортынг», дзе як раз пачынаў Раналду. Неяк раз я з ім гаварыў па тэлефоне, пытаюся: «Ну што вы там у Партугаліі робіце?». Ён адказвае: «Ды ў прыстаўку з хлопцам гуляю, клічуць Раналду». Я яму: «І як ён на полі?». Кутуз адказвае: «Ды малады, як мяч страціць, так нас пачынаюць вазіць». Такая вось размова была, ха-ха.

Але я прозвішча запомніў, потым Крышціяну купіў «Манчэстэр Юнайтэд», якому я сімпатызаваў з часоў іх перамогі над «Баварыяй». Было вельмі класна сачыць, як сэр Алекс уплываў на Раналду, адвучаў ад сімуляцый.

Раналду – неверагодны галеадор. Пасля яго пераходу ў «Рэал» яны з Месі штурхалі адзін аднаго наперад, як Федэрэр, Надаль і Джокавіч. Але мой выбар, вядома, Месі. Ва ўсім, акрамя галоў, ён Крышціяну пераўзыходзіць. Раналду цяпер патрэбныя толькі забітыя мячы, яго эгаізм выявіўся і на чэмпіянаце свету», – успомніў Ганчарэнка.