Усе навіны

«Чэлсі» ўпершыню перамог у 2023 годзе

15 студзеня 2023, 20:32

«Чэлсі» перамог «Крыстал Пэлас» у 20-м туры АПЛ – 1:0.

Адзіны гол у матчы на 64-й хвіліне забіў Кай Хаверц.

Гэта першая перамога лонданцаў у 2023 годзе. У апошні раз яны перамагалі 27 снежня, пасля чаго былі 1 нічыя і 3 паражэнні.

Нягледзячы на набраныя 3 ачкі, каманда засталася на 10 месцы.