Усе навіны

Левандоўскі выйграў першы трафей з «Барселонай»

16 студзеня 2023, 09:41

Форвард «Барселоны» Роберт Левандоўскі выйграў свой першы трафей у складзе каманды.

У фінале Суперкубка Іспаніі «Барселона» перамагла «Рэал» (3:1). Левандоўскі забіў адзін з мячоў.

34-гадовы паляк перайшоў з «Баварыі» перад пачаткам сезона. У бягучым сезоне ён адгуляў 22 матчы за каманду і забіў 20 мячоў пры 5 рэзультатыўных перадачах.