Усе навіны

Антон Амельчанка: «Памятаю Фамее, бег добра, гуляў як хлапчук у двары – абвядзе траіх, пачакае абаронцаў, каб не забіць у пустыя вароты»

16 студзеня 2023, 13:58

Экс-брамнік зборнай Беларусі і бабруйскай «Белшыны» Антон Амельчанка падзяліўся ўспамінамі пра Джаэла Фамее.

«З Джаэлем Фамее мы знаёмыя з Бабруйску, ён да нас толькі-толькі прыехаў з Ганы і я яму дапамагаў. Добры хлопец. У яго ёсць талент, працаздольны гулец, але не хапае футбольнай школы, якая закладваецца з дзяцінства. Але яшчэ ёсць час развівацца.

Я памятаю ён і бег добра, гуляў як хлапчук у двары – абвядзе траіх, пачакае абаронцаў, каб не забіць у пустыя вароты. Я яму казаў: »што для цябе галоўная мэта? Забіць гол. Можаш такія рэчы рабіць на трэніроўках, але ў гульнях – галоўнае забіць», – успомніў Амельчанка.