Усе навіны

Расiянiн Зарабекаў і Тамела вярнуліся ў «Нафтан»

16 студзеня 2023, 16:33

Расiйскі форвард Іскандар Зарабекаў і беларускі паўабаронца Дзмітрый Тамела перайшлі ў «Нафтан».

У мінулым сезоне Зарабекаў выступаў за «Слуцк». У асноўным складзе футбаліст не правёў ніводнага матча. Раней форвард выступаў за «Нафтан» і «Хвалю». У Д2 Зарабекаў згуляў у 40 матчах, забіў 26 мячоў.

Тамела мінулы сезон правёў у «Cмаргоні», у 21 матчы вызначыўся 7 галамі. У сезонах-2019-2021 гулец выступаў у «Нафтане».