Усе навіны

«МЮ» прапанаваў Рэшфарду палепшаныя ўмовы. Клуб жадае падоўжыць кантракт яшчэ з чатырма гульцамі

16 студзеня 2023, 21:13

«Манчэстэр Юнайтэд» вядзе перамовы аб падаўжэнні кантрактаў з пяццю гульцамі, паведамляе Самюэль Лакхерст.

Кіраўніцтва «Ман Юнайтэд» прапанавала лепшаму бамбардзіру каманды Маркусу Рэшфарду (8 галоў, 3 асіста) новы кантракт на палепшаных умовах.

Таксама клуб хоча заключыць доўгатэрміновыя пагадненні з Люкам Шоу, Фрэдам і Дыёгу Далотам. Акрамя таго, вядуцца перамовы з Давідам дэ Хеа, чый дзейны кантракт заканчваецца ў канцы гэтага сезона.

«Манчэстэр Юнайтэд» гатовы разгледзець прапановы па Філу Джонсу, Акселю Туанзебе і Тому Хітону да крайняга тэрміна ў студзені.