Усе навіны

«Арсенал» улетку можа купіць Райса за 80 млн фунтаў. У клубе ўпэўненыя, што змогуць апярэдзіць «Чэлсі»

16 студзеня 2023, 21:23

Апорны паўабаронца «Вест Хэма» Дэклан Райс – галоўная мэта «Арсенала» на летняе трансфернае акно, паведамляе The Times.

Лонданцы ўпэўненыя, што змогуць апярэдзіць «Чэлсі» у барацьбе за 24-гадовага ангельца. Таксама на футбаліста можа прэтэндаваць «Манчэстэр Юнайтэд», але ў «Арсенале» лічаць, што іх статус лідэра АПЛ дае ім моцную пазіцыю.

Чакаецца, што «Вест Хэм» прадасць Райса летам, таму што ў 2024 годзе заканчваецца яго кантракт. У кантракце прапісана опцыя падаўжэння дамовы яшчэ на год, але сам футбаліст не жадае гэтага рабіць.

Сума трансферу можа скласці 80 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.