Усе навіны

Рышарлісан – пра вылет у 1/4 фіналу ЧС-2022: «Гэта горш, чым страціць чальца сям'і»

16 студзеня 2023, 22:05
1

Нападаючы зборнай Бразіліі Рышарлісан узгадаў і падзяліўся эмоцыямі ад вылету нацыянальнай каманды з ЧС-2022.

«Гэта быў шок, я не ведаю. Я думаю, гэта горш, чым страціць чальца сям'і. Ад гэтага цяжка аднавіцца. Нават сёння, калі я гляджу відэа ў сваіх сацыяльных сетках, мне робіцца сумна.

Але мы мусім рухацца далей. Я ўсё яшчэ малады, і я веру, што ў мяне наперадзе яшчэ адзін ці два чэмпіянаты свету.

Нашай мэтай было стаць чэмпіёнамі. Я забіў вельмі добры гол у вароты Сербіі, але гэта не было маёй мэтай. Мы пайшлі туды, каб падняць кубак. Але я рады гэтаму голу, я думаю, што людзі пачалі пазнаваць мяне лепш. Гэта было вельмі важна для маёй кар'еры», – сказаў Рышарлісан.

Бразілія ўступіла Харватыі ў 1/4 фіналу ЧС-2022 (1:1, пенальці 2:4).