Усе навіны

«Брайтан» адмовіўся ад вуснай прапановы «Тотэнхэма» па Трасарду

16 студзеня 2023, 23:12

«Тотэнхэм» хоча падпісаць вінгера «Брайтана» Леандра Трасарда, паведамляе журналіст The Athletic Эндзі Нэйлар.

«Шпоры» ужо зрабілі першую вусную прапанову ў памеры 12 млн фунтаў, але атрымалі адмову.

Нагадаем, што ў 28-гадовага бельгійца ўзнік канфлікт з Раберта Дэ Дзербі, таму ён можа пакінуць клуб ужо зімой.

У гэтым сезоне футбаліст вызначыўся 7 галамі і 3 выніковымі перадачамі ў 16 матчах.