Усе навіны

Шаўчэнка падоўжыць кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» («Ухо»)

17 студзеня 2023, 17:37

Паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» Яўген Шаўчэнка падоўжыць кантракт з камандай. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

У сезоне-2022 Шаўчэнка згуляў у складзе «Тарпеда-БелАЗ» у 30 матчах, забіў 6 мячоў і зрабіў 2 дзейсныя перадачы.

Раней паведамлялася, што футбаліст можа пакінуць каманду.