Усе навіны

Пірс Морган: «Калі «Арсенал» выйграе АПЛ, чакаю, што тэн Хаг на каленях будзе прасіць прабачэння ў мяне і Раналду»

17 студзеня 2023, 23:28

Журналіст і заўзятар «Арсенала» Пірс Морган пракаментаваў паляпшэнне вынікаў «Манчэстэр Юнайтэд» пад кіраўніцтвам Эрыка тэн Хага.

«Нехта з гэтай выдатнай новай каманды «МЮ» заб'е столькі ж мячоў за сезон, як гэта для іх зрабіў Раналду ў мінулым годзе?

Калі мы («Арсенал» – заўв.) выйграем АПЛ, а «МЮ» – не, таму што пазбавіліся ад GOATа, я чакаю, што Эрык тэн Хаг на каленях будзе прасіць прабачэння ў мяне і Крышціяну за шакуючую непавагу, якую ён выявіў да яго», – сказаў Морган.