Усе навіны

«Барусія» Дортмунд падпісала Руэрсана з «Уніяна»

17 студзеня 2023, 23:43

Абаронца Юліян Руэрсан перайшоў з «Уніяна» ў «Барусію» Дортмунд.

25-гадовы нарвежац заключыў з «Барусіяй» кантракт да лета 2026 года і будзе гуляць пад нумарам 26.

Гэтым трансферам «Барусія» вырашыла праблему, якая ўзнікла з-за траўмы Тама Мунье.

У цяперашнім сезоне ў складзе «Уніяна» Руэрсан згуляў 21 матч. Статыстыка тут.