Усе навіны

Тэн Хаг сказаў агенту Ройса, што зацікаўлены ў падпісанні Марка ў «МЮ»

20 студзеня 2023, 18:41

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг гутарыў з прадстаўніком паўабаронцы дортмундскай «Барусіі» Марка Ройса, паведамляе журналіст Крысціян Фальк.

Гэта адбылося пасля перамогі манкуніянцаў у дэрбі з «Ман Сіці» (2:1). Нідэрландскі спецыяліст сказаў агенту, што зацікаўлены ў падпісанні 33-гадовага футбаліста.

Дзеючы кантракт немца разлічаны да лета. Раней была інфармацыя, што «Барусія» яшчэ не вызначылася датычна пралангацыі.

У бягучым сезоне Ройс правёў 12 матчаў у Бундэслізе, вызначыўшыся 3 галамі і 4 асістамі. Падрабязная статыстыка – тут.