Усе навіны

Пракурор Федэрацыі футбола Італіі прапануе зняць з «Ювентуса» 9 ачкоў і дыскваліфікаваць Аньелі, Парацічы і Чэрубіні за фінансавыя правапарушэнні

20 студзеня 2023, 20:20

Пракурор Федэрацыі футбола Італіі, які разглядае справу аб магчымых фінансавых правапарушэннях мясцовых клубаў, прапануе зняць з «Ювентуса» 9 ачкоў у выпадку доказу віны, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Таксама пракурор просіць дыскваліфікаваць членаў праўлення клуба, у тым ліку былога віцэ-прэзідэнта Павела Недведа, экс-прэзідэнта Андрэа Аньелі (на 16 месяцаў), былога спартыўнага дырэктара Фабіа Парацічы (на 20 месяцаў і 10 дзён), і цяперашняга спартыўнага дырэктара Федэрыка Чэрубіні (10 месяцаў).

9 ачкоў, у выпадку адабрэння такога пакарання, прапануецца зняць ужо ў гэтым сезоне.

Нагадаем, што «Ювентус» і яшчэ 10 клубаў Серыі А былі апраўданыя па гэтай справе ў красавіку мінулага года, аднак увосень яна была адкрытая зноў пасля расследавання пракурора Турына, які знайшоў новыя доказы віны каманд.