Усе навіны

«Ліверпуль» плануе летам падпісаць Маунта, калі ён не дамовіцца пра новы кантракт з «Чэлсі»

20 студзеня 2023, 21:57

«Ліверпуль» зацікаўлены ў набыцці паўабаронцы «Чэлсі» Мэйсана Маўнта, паведамляе журналіст The Guardian Якаб Стэйнберг.

Мерсісайдцы паспрабуюць падпісаць 24-гадовага футбаліста летам, калі да таго часу яму не ўдасца дамовіцца пра новы кантракт з лонданцамі. Дзеючая дамова разлічана да 2024 года.

«Чэлсі» спадзяваецца задаволіць фінансавыя патрабаванні Маўнта, а кіраўніцтва аптымістычна настроена на перамовы.

Таксама цікавасць да Мэйсана праяўляе «Ювентус». Статыстыка англічаніна ў бягучым сезоне тут.