Усе навіны

«Чэлсі» зімой хоча падпісаць яшчэ правага абаронцу і цэнтрхава

21 студзеня 2023, 15:06

«Чэлсі» да канца студзеня плануе аформіць яшчэ 2 трансферы.

Як паведамляе журналіст Нікола Скіра, лонданцы хочуць падпісаць новага правага фулбэка і яшчэ аднаго цэнтральнага паўабаронцы.

Узімку клуб выдаткаваў на рынку ўжо больш за 150 мільёнаў еўра без уліку бонусаў, набыўшы ў тым ліку Міхаіла Мудрыка, Бенуа Бадзяшылі , Ноні Мадуэке і арандаваўшы Жаау Фелікса.