Усе навіны

Клоп праводзіць супраць «Чэлсі» 1000-ы матч у кар'еры трэнера

21 студзеня 2023, 15:31

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп праводзіць 1000-ы матч у кар'еры.

Ён дэбютаваў 28 лютага 2001-га як галоўны трэнер «Майнца». На чале нямецкай каманды ўсяго правёў 270 сустрэч, выйграў 109 з іх.

У перыяд з 2008 па 2015 год узначальваў дортмундскую «Барусію». З ёй было 319 матчаў, сярод іх 180 перамог.

З 2015 года Клоп з'яўляецца галоўным трэнерам «Ліверпуля». Матч супраць «Чэлсі» стане 411-м для яго на чале мерсісайдцаў, у яго актыве ўжо 249 перамог.