Усе навіны

З «Гомелем» трэніруюцца футбалісты «Макслайна», мінскага «Дынама» і «Слуцка» (Football.by)

21 студзеня 2023, 23:08

З «Гомелем» трэніруюцца абаронцы Уладзіслаў Лях, які быў арандаваны «Арсеналам» у мінскага «Дынама», Станіслаў Іжакоўскі з «Макслайна», а таксама форвард «Слуцка» Максім Санец. Пра гэта паведамляе Football.by.

23-гадовы Лях у мінулым сезоне ў складзе «Арсенала» згуляў у 8 матчах, зрабіў 1 выніковую перадачу. Transfermarkt ацэньвае футбаліста ў 50 тысяч еўра.

28-гадовы футбаліст «Макслайна» Іжакоўскі ў сезоне-2022 згуляў за клуб у 23 матчах, зрабіў 1 галявую перадачу. Transfermarkt ацэньвае абаронца ў 150 тысяч еўра.

25-гадовы Максім Санец у складзе «Слуцка» выступіў 12 разоў, забіў 2 мячы. Transfermarkt ацэньвае яго кошт у 75 тысяч еўра.