Усе навіны

Манэ, хутчэй за ўсё, прапусціць першы матч Лігі чэмпіёнаў супраць «ПСЖ»

23 студзеня 2023, 20:21

Паўабаронца «Баварыі» Сад'ё Манэ, верагодней за ўсё, не зможа згуляць у першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць ПСЖ.

30-гадовы сенегалец працягвае аднаўляцца пасля траўмы, атрыманай перад ЧС-2022. Нягледзячы на тое, што аднаўленне ідзе добра, асяроддзе Мані лічыць, што 14 лютага ён яшчэ не будзе гатовы гуляць.

У цяперашнім сезоне ў складзе «Баварыі» Манэ згуляў 22 матчы, у якіх забіў 10 галоў і аддаў 4 дзейсныя перадачы.