Усе навіны

УЕФА не здыме з расійскіх каманд забарону на ўдзел у еўрапейскіх турнірах

24 студзеня 2023, 16:55

Дыскваліфікацыя расійскіх каманд ад УЕФА застанецца ў сіле, паведамляе Sky News.

Таксама паведамляецца, што Казань не зможа прыняць Суперкубак УЕФА ў 2023 годзе, як планавалася раней. Гульня павінна была адбыцца на мясцовым стадыёне «Ак Барс Арена».

Напярэдадні пасяджэння выканаўчага камітэта УЕФА ў сераду кіраўніцтва Расійскага футбольнага саюза (РФС) збіраецца правесці перамовы з прадстаўнікамі УЕФА. Але, па дадзеных крыніцы, гэта не значыць, што дыскваліфікацыя будзе знятая. Пакуль ідзе расійская агрэсія супраць Украіны, гэтага не адбудзецца.

УЕФА хоча абмеркаваць агульны стан расійскага футбола, рыхтуючыся да таго, калі каманды змогуць вярнуцца да еўрапейскіх спаборніцтваў, калі вайна скончыцца. Аднак да заканчэння вайны такі варыянт не разглядаецца. Усе расійскія клубы і зборныя і далей будуць адхіленыя ад спаборніцтваў пад эгідай ФІФА і УЕФА.