Усе навіны

Экс-гулец «Барселоны» Торэс прысуджаны да 10 месяцаў турмы за дамоўныя матчы

24 студзеня 2023, 17:15

Паўабаронца «Луга» Хаві Торэс, які раней выступаў за «Барселону», атрымаў пакаранне за ўдзел у дамоўных матчах па «справе Осасуны».

Згодна з рашэннем Вярхоўнага трыбунала, Торэс і яшчэ адзін футбаліст Антоніа Амая правядуць за кратамі 10 месяцаў і выплацяць штраф у 400 тысяч еўра. Таксама ім будзе забаронена на працягу 22 месяцаў займацца любой футбольнай дзейнасцю.

Таксама турэмныя тэрміны атрымалі былы галоўны трэнер «Осасуны» Анхел Віскай, былы прэзідэнт клуба Мігель Арчанка, а таксама былыя члены кіраўніцтва, адказныя за фінансы і два агенты па нерухомасці.

У сезоне-2013/2014 Арчанка звярнуўся да Амаі і Торэса, якія тады гулялі за «Бетыс» і прапанаваў прайграць яго клубу, які змагаўся за выжыванне ў Ла Ліге, у абмен на 250 тысяч еўра.