Усе навіны

Нагельсман пра 1:1 з «Кёльнам»: «Лічу, мы заслужылі адно ачко. Позні гол пойдзе нам на карысць»

25 студзеня 2023, 10:52

Галоўны трэнер «Баварыі» Юльян Нагельсман пракаментаваў нічыю з «Кёльнам» (1:1) у 17-м туры Бундэслігі.

«Лічу, мы заслужылі адно ачко. Мы ўнеслі змены ў другім тайме і пасля гэтага гулялі добра. Позні гол пойдзе нам на карысць, але двух ачкоў у першых двух матчах года недастаткова.

Сваёй гульнёй у другім тайме мы ўсталявалі планку – менавіта так мы павінны гуляць 90 хвілін. Калі так і зробім, я буду ўпэўнены ў сабе перад наступнай гульнёй супраць «Айнтрахта», – сказаў Нагельсман.

«Баварыя» прайгравала «Кёльну» да 90-й хвіліны, але далёкі ўдар Ёзуа Кіміха прынёс дзейным чэмпіёнам Германіі нічыю.

У першых двух матчах Бундэслігі ў 2023 годзе «Баварыя» двойчы згуляла ўнічыю з аднолькавым лікам – 1:1. У наступным туры падапечныя Нагельсмана на выездзе сустрэнуцца з «Айнтрахтам». Гульня адбудзецца ў суботу, 28 студзеня, а 19.30.

У выпадку паражэння мюнхенцы могуць страціць аднаасобнае лідарства ў чэмпіянаце Германіі.