Усе навіны

Б'елса незадаволены складам «Эвертана». Ён лічыць каманду занадта павольнай

25 студзеня 2023, 14:30

Аргенцінскі трэнер Марсела Б'елса працягвае перамовы з «Эвертанам», паведамляе Mirror.

Паводле інфармацыі крыніцы, Бʼелсу не задавальняе бягучы склад «ірысак». Па меркаванні спецыяліста каманда занадта павольная для ўвасаблення яго тактычных ідэй, таму ён паставіў патрабаванне кіраўніцтву «Эвертана» – падпісаць гульцоў, якія будуць адпавядаць яго гульнявой філасофіі.

Цяпер «ірыскі» займаюць перадапошняе месца ў турнірнай табліцы з 15-ю ачкамі ў актыве.