Усе навіны

Клубы АПЛ выдаткавалі 487 млн еўра ў студзені – гэта рэкорд для зімовага трансфернага акна

25 студзеня 2023, 18:33

Клубы Англійскай Прэм'ер-лігі пабілі свой жа рэкорд па расходах падчас зімовага трансфернага акна.

Паводле даследавання партала Deloitte, апублікаванаму 24 студзеня, ангельскія каманды выдаткавалі за няпоўны месяц 440 млн фунтаў (487 млн еўра).

Папярэдні рэкорд таксама належаў АПЛ, у 2018 годзе мясцовыя клубы патрацілі зімой 430 млн фунтаў.