Усе навіны

Запушчаны дабрачынны розыгрыш футболкі «Ліверпуля» ў падтрымку экс-намесніка дырэктара БелаПАН Аляксандрава

25 студзеня 2023, 18:57

Фонд салідарнасці BYSOL запусціў дабрачынны розыгрыш футболкі «Ліверпуля» ў падтрымку экс-намесніка дырэктара БелаПАН Андрэя Аляксандрава. Кошт удзелу – 10 еўра.

Паўдзельнічаць у розыгрышы можна тут.

Усе сродкі, атрыманыя ад розыгрышу, пойдуць на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій.

Нагадаем, беларускі журналіст і медыя-мэнэджар затрыманы 12 студзеня 2021 года і асуджаны на 14 гадоў калоніі.