Усе навіны

Раналду не патрапіў у топ-50 спісу лепшых гульцоў 2022 году па версіі The Guardian

25 студзеня 2023, 19:21

Газета The Guardian пачала публікаваць свой спіс са 100 лепшых футбалістаў 2022 года.

Вядомы прозвішчы гульцоў са 100-га па 41-е месца, другую частку рэйтынгу апублікуюць 27 студзеня.

Адкрыў рэйтынг абаронца «Бенфікі» Нікалас Атамендзі. Брамнік заграбскага «Дынама» Дамінік Лівакавіч апынуўся на 71-м месцы, апярэдзіўшы, напрыклад, Нікола Барэлу («Інтэр»), Майка Меньяна («Мілан») Мануэля Ноера («Баварыя»), Каліду Кулібалі («Чэлсі»), Даё Упамекано («Баварыя»), Фрэнкі дэ Ёнга («Барселона») і Лероя Сане («Баварыя»).

Форвард «Аль-Насра» Крышціну Раналду заняў 51-е месца, апярэдзіўшы Віктара Асімхена («Напалі»), Эдэрсана («Манчэстэр Сіці»), Маркуса Рэшфарда («МЮ»), Габрыэля Жэзуса («Арсенал») і Душана Улахавіч ( «Ювентус»).

На 50-м месцы нападаючы «Ліверпуля» Кодзі Гакпа, на 47-м – паўабаронца «Брайтана» Алексіс Мак Алістэр, 43-м – брамнік «Севільі» Ясін Буну, на 41-м – паўабаронца «Баварыі» Ёзуа Кіміх.

Са спісам гульцоў і аргументацыяй наяўнасці футбаліста ў спісе можна азнаёміцца тут.