Усе навіны

Дарэн Бэнт: «Антоні робіць усе гэтыя фінты, але нікога не абыходзіць, выглядае так, нібы ён робіць гэта для самога сябе»

25 студзеня 2023, 19:39

Былы англійскі нападаючы Дарэн Бэнт лічыць, што дрыблінг крайняга нападаючага «Манчэстэр Юнайтэд» Антоні малаэфектыўны.

«Антоні робіць усе гэтыя фінты, але нікога не абыходзіць. Выглядае так, як быццам ён робіць гэта для самога сябе, а не каб абгуляць суперніка.

Ты глядзіш на нарэзкі з футбалістам і думаеш: «Ваў, не магу паверыць, што мы падпісваем яго».

Але дзе канчатковы вынік? Ведаю, ён добра пачаў у «МЮ», забіў некалькі добрых галоў, але дзе канчатковы вынік? – сказаў Бэнт.