Усе навіны

УЕФА пазбавіў Казань права на правядзенне Суперкубка Еўропы-2023. Матч пройдзе ў Афінах

25 студзеня 2023, 20:21

Прэзідэнт Украінскай асацыяцыі футбалістаў Андрэй Павелка паведаміў, што ў расійскай Казані адабралі права на правядзенне Суперкубка Еўропы-2023.

«У фармаце відэасувязі прыняў удзел у першым у 2023 годзе паседжанні выканкаму УЕФА. Адно з ключавых для нас пытанняў, якое было вырашана па выніках працы – пазбаўленне расійскай Казані права на правядзенне матчу за Суперкубак УЕФА, які павінен адбыцца ў жніўні.

Значыць, краіна-агрэсар застаецца ў поўнай ізаляцыі ад цывілізаванага свету, у якім ёй сёння не месца. Барацьбу за Суперкубак-2023 будуць прымаць Афіны, з чым шчыра віншую нашых грэчаскіх партнёраў.

Удзячны еўрапейскім калегам за прынцыповую пазіцыю ў адносінах да краіны-агрэсара. Таксама меў магчымасць падзякаваць усім сябрам выканкама УЕФА і асабіста прэзідэнту арганізацыі Аляксандру Чаферыну за падтрымку Украіны ў гэтыя складаныя часы. І асобныя словы ўдзячнасці за падтрымку сумеснай заяўкі Украіны, Іспаніі і Партугаліі на правядзенне фінальнай часткі ЧС-2030, праца над падрыхтоўкай якой працягваецца», – напісаў Павелка ў фэйсбуку.